Бітва на Хлебным полі
Бітва на Хлебным полі | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Асмана-венгерскія войны | |||
| |||
Дата | 13 кастрычніка 1479 | ||
Месца | Трансільванія | ||
Вынік | Перамога венгерскага войска | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бітва на Хлебным полі (венг.: Kenyérmezei csata, рум.: Bătălia de la Câmpul Pâinii) — бітва паміж венгерскімі і турэцкімі войскамі, якая адбылася 13 кастрычніка 1479 года ў Трансільваніі, на Хлебным полі на беразе ракі Мурэш паміж гарадамі Арашціе і Себеш.
На чале венгерскага войска стаялі Пал Кініжы, Іштван Батары, Вук Бранкавіч і Басараб III Стары. Турэцкімі войскамі камандавалі Алі Кодша і Басараба Цэпелюш.
9 кастрычніка турэцкая армія ўвайшла на тэрыторыю Трансільваніі ля мястэчка Кальнік разрабавала некалькі вёсак і мястэчак і ўзяла ў палон шмат мясцовых жыхароў.
13 кастрычніка 1479 года на Хлебным полі пачалася асноўная бітва. Турэцкія войскі налічвалі больш за 20 тысяч чалавек. Венгерскае войска складалася з 12 — 15 тысяч чалавек.
Вынікам бітвы стала перамога венграў, якія разграмілі турэцкую армію. Рэшткі турак беглі ў горы, дзе большасць з іх былі забіты мясцовым насельніцтвам. Страты венгерскага войскі склалі каля 3000 чалавек.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Csorba Csaba — Estók János — Salamon Konrád: Magyarország Képes Története, Magyar Könyvklub, Budapest 1998. ISBN 963-548-961-7
- Markó László: A Magyar Állam Főméltóságai Szent Istvántól napjainkig életrajzi lexikon, Magyar Könyvklub, Budapest 2000. ISBN 963-547-085-1